Творчество прихожан Васiль Жуковiч. Святару-інаку Уладзіміру

Святару-інаку Уладзіміру

Васiль Жуковiч

(да 20 годдзя храма)

Уваскрэсенне Хрыста -
Светлая нагода,
Каб да неба храм паўстаў,
Каб мацнела згода,

Вечна каб любоў жыла,
Вера і надзея.
Храм Хрыстовага святла -
Цудная падзея.

У крыжах і купалах
Сонца й неба ззяе,
І прасторны верны шлях
Сэрца выбірае.

На адметны новы храм
Падрасла сталіца.
Воля дадзеная нам
Госпаду маліцца.

На зямлі для ўсіх людзей
Лепшая дарога
Тая, з цемры што вядзе
Да святла, да Бога.

Вясна 2014

Васiль Жуковiч

Об авторе

Васiль Жуковiч


Издание прихода

«Вербочка» №1(98)/2014 Январь

Материалы номера

Церковный календарь

 



Система Orphus
аборт, мини аборт, контрацепция,
События
Смотреть на Твиттере